Конкурс исполнителей на народных инструментов


masa.in.ua

realty-vesta.com.ua

Подробности Просмотров: 12182
  • E-mail

Страница 1 из 3

 

Газета “Культура” №21/23 май 2015г.

Надзея БУНЦЭВІЧ

 

Народнікі як класікі?

Конкурс імя Іосіфа Жыновіча:

ад “плюсаў” да “праблемных зон”

 

         Больш за два майскія тыдні Лідскі дзяржаўны музычны каледж віраваў вялікімі і маленькімі падзеямі VІІ Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя Іосіфа Жыновіча. Як заўжды, ён праходзіў па розных узроставых групах (ад пачаткоўцаў да навучэнцаў профільных навучальных устаноў сярэдняга звяна) і па розных спецыяльнасцях; цымбалы, балалайка, домра і мандаліна, гітара, баян, акардэон. Звярнуўшыся да некаторых членаў журы, мы паспрабавалі вылучыць найперш “праблемныя зоны” выхавання юных музыкантаў. Але “ў кадры”, вядома, апынуліся і станоўчыя моманты творчага спаборніцтва, якое практычна ўсе ацанілі па вышэйшых балах.

         Яўген Гладкоў,

народны артыст Беларусі, загадчык кафедры струнных народных шчыпкова-ўдарных інструментаў Акадэміі музыкі, прафесар, старшыня Асацыяцыі беларускіх цымбалістаў, старшыня журы ў намінацыях “Цымбалы”, “Балалайка” абодвух узроставых груп:

          – Пэўна, я застануся ў меншасці, але дазволю сабе пачаць адразу з крытыкі. Усе гэта я ўжо казаў самім канкурсантам і іх выкладчыкам, але праз газету хацеў бы звярнуцца да яшчэ больш шырокай аўдыторыі нашых цымбалістаў. Асноўныя праблемы ў навучэнцаў (а сярод іх шмат адораных і нават таленавітых) звязана з тым, што не ўсе педагогі валодаюць сучаснымі методыкамі, многія не звяртаюць увагу на правільную пастаноўку рук, а гэта адбіваецца найперш на якасці гучання.

         Рэпертуар – ускладняецца. Віртуознасць – павышаецца (да прыкладу, абавязковая п’еса Анатоля Багатырова шэсць гадоў таму здавалася надта складанай, а цяпер – надта простай). А вось мастацкі бок – часцей за ўсё пакідае жадаць лепшага. Тэхналогіі не стаяць на месцы, і выкладчыкі павінны рухацца за імі. Не толькі навучаць, але і вучыцца самім.

    Каб добра граць на цымбалах, дасягаць не “грукання-бразгання”, а сакавітага па тэмбры гуку, мала выкарыстоўваць адно мышцы пальцаў. Трэба рухацца за інструментам, умець не толькі напружвацца, але і расслабляцца. А ў навучэнцаў – скаванасць запясцяў, шыі, плечаў, ніякай разняволенасці, кісць рухаецца адно уверх-уніз, а павінна быць і штосьці накшталт напаўвярчэння. Малодшыя яшчэ намагаюцца іграць чыста, а ў старэйшых – стае “смецця”. Ёсць пытанні і з мастацкім густам, калі класіку выконваюць, бы шоу-праграму.

     Іншымі словамі, заўважны народных асобныя парасткі, а сапраўдная нацыянальная школа, закладзеная Іосіфам Жыновічам і далёка развітая наступнымі пакаленнямі, – не адчуваецца. Сышла з Гімназіі-каледжа пры Акадэміі музыкі Таццяна Сергяенка, якая падрыхтавала Міхаіла Лявончыка, Аляксандру Дзенісеню (Саша, дарэчы, тры гады таму атрымала Гран-пры на гэтым конкурсе) – і тое адразу адбілася на агульным стане.

    Пераможцы, як вядома, могуць працягваць навучанне без уступных іспытаў. Але сістэма паступлення ў творчыя ВНУ усё яшчэ патрабуе ўдасканалення. Раней для выканаўцаў існаваў калоквіум, калі яны за кароткі час павінны былі самастойна падрыхтаваць п’есу. Адразу было бачна не толькі ўкладзенае педагогам, але і магчымыя перспектывы далейшай творчасці. Можа, мае сэнс вярнуць такое выпрабаванне?..

         Мірон Була,

загадчык кафедры баяна і акардэона Акадэміі музыкі, дацэнт, старшыня журы ў намінацыях “Баян”, “Акардэон” абодвух узроставых груп:

          – Такія конкурсы неабходныя для юных музыкантаў, якім патрэбна “выказацца”. Яны вучацца, назапашваюць рэпертуар – а дзе потым усё гэта паказваць? Канцэртная практыка не вырашае ўсіх пытанняў. Бо калі спаборнічаеш з роўнымі сабе, шмат спазнаеш, бачыш, над чым трэба працаваць надалей.

         Але Рэспубліканскі конкурс імя Жыновіча – асаблівы. Ён вылучаецца на фоне іншых, што ладзяцца ў краіне і за яе межамі: у Расіі, Украіне, Польшчы, Літве ды інш. Ёсць спаборніцтвы нескладаныя, з аднаго тура, а гэты – сур’ёзны, з двух, ён патрабуе вельмі добрай падрыхтоўкі.

         Карпатлівая папярэдняя праца, праведзеная выкладчыкамі і самімі канкурсантамі, адчувалася ў ігры кожнага ўдзельніка. Практычна ўсе музыканты былі яркімі, адметнымі. Але конкурс ёсць конкурс, заўсёды ўзнікае хтосьці першы – і гэта зусім не азначае, што іншыя горшыя.

         У той жа старэйшай групе ўсе каледжы прывезлі добрых удзельнікаў, асабліва Гродна, Мінск, Магілеў, Брэст. І калі хто не стаў пераможцам, дык гэта не значыць, што ён не быў годны ім стаць.

         Арганізацыя – бездакорная. Ледзь не кожнаму з канкурсантаў быў вылучаны “асабісты” клас для рэпетыцый. Дый сама пляцоўка музычнага каледжа – вельмі зручная, у цэнтры горада, месцы пражывання-харчавання ўдзельнікаў побач, не марнуецца час на пераезды. Не выпадкова журы нават склала вершаванае “прашэнне” праводзіць гэты конкурс штогадова. Зразумела, гэта на сённяшні дзень нерэальна, але замацаваць конкурс менавіта за гэтым рэгіёнам было б метазгодна. Лепшых умоў, чым былі створаны ў Лідзе, не бывае!

         Уладзімір Жывалеўскі,

прафесар Акадэміі музыкі, лаўрэат Усесаюзнага конкурсу, старшыня журы ў намінацыях “Домра-мандаліна”, “Гітара” першай узроставай групы і член журы другой:

          – Радуе, што выканальніцкі ўзровень конкурсу з кожным годам узрастае. І гэта пры тым, што мастацкая класіка апошнім часам перажывае некаторы заняпад – не толькі ў нас, але і ва ўсім свеце. У такіх умовах правядзенне пры дзяржаўнай падтрымцы гэтага і падобных конкурсаў становіцца яшчэ і праявай нацыянальнай свядомасці.

         Сімптаматычна, што тая ж акустычная гітара пазіцыянуецца ў нас цяпер не як аўтэнтычны фальклорны інструмент, а як агульнапрыняты класічны: яна набыла акадэмічны статус, уласцівы ёй у міжнародных маштабах. Расце майстэрства пераможцаў, некаторыя звяртаюцца да твораў, што ўваходзяць у праграму ВНУ. Музыканты скараюць не толькі віртуознасцю, але і, што вельмі і вельмі важна, музычнай асэнсаванасцю, дакладным данясеннем мастацкага зместу.

         На жаль, іншыя “сімптомы” не такія суцяшальныя. Звярніце ўвагу: сярод гітарыстаў становіцца ўсе больш дзяўчат, а вось хлопцы атрымліваюць гэту спецыяльнасць зусім не так ахвотна, як раней. Можна, канешне, парадавацца за “слабы пол”, але сыход хлопцаў з той ці іншай прафесіі адначасова сведчыць пра зніжэнне яе прэстыжнасці і запатрабаванасці ў грамадстве, што выяўляецца і ў грашовым эквіваленце. Дзяўчаты, калі ўдала пабяруцца шлюбам, змогуць займацца любімай справай, не звяртаючы ўвагу на тое, што асаблівых грошай яна не прыносіць. Хлопцы ж павінны дбаць пра тое, як у далейшым пракарміць сям’ю. І гітара (а шырэй, уся сфера акадэмічнай музыкі) тут не самы зайздросны варыянт.

         Тым не менш, гітару сёння засвойваюць куды больш ахвотна, чым некаторыя іншыя музычныя спецыяльнасці (у тых жа выканаўцаў на домры, балалайцы куды больш праблем з працаўладкаваннем па спецыяльнасці). Выкладаюць ігру на гэтым інструменце ва ўсіх музычных каледжах, акрамя, бадай, Мазырскага і Рэспубліканскага імя Ахрэмчыка. Пры БДУКіМ працуюць і двухгадовыя курсы перакваліфікацыі на гэты інструмент з домры, скрыпкі дый усіх астатніх музычных спецыяльнасцей. Праўда, вынікі такой “перакваліфікацыі” не надта ідэальныя, як хацелася б. На маю думку, альтэрнатывай ім магло б стаць завочнае навучанне ігры на гітары на базе ССНУ, дзе выкладаліся б найперш такія неабходныя профільныя дысцыпліны (акрамя ўласна спецыяльнасці), як педагагічны рэпертуар, методыка, гісторыя гітарнага мастацтва.

         Уладзімір Грушэўскі,

кампазітар, дырэктар нотнага выдавецтва, член журы ў намінацыях “Баян”, “Акардэон” першай узроставай групы:

          - У працы журы гэтага спаборніцтва я ўдзельнічаў ужо другі раз, таму мне ёсць з чым параўноваць і арганізацыйны, і ўласна творчы яго бакі. Я такога яшчэ не бачыў, каб усё працавала настолькі дакладна, без збояў і прыкрых недарэчнасцей.

         Што ж да мастацкага ўзроўню, дык нельга не заўважыць, як хутка ўзрастае віртуознасць юных музыкантаў, як развіваецца іх густ, жаданне і магчымасці дасягнуць высокай прафесійнай прыступкі. Сёння некаторыя вучні старшых класаў дзіцячых музычных школ іграюць праграму, прызначаную для музычнага вучылішча і ледзь не для кансерваторыі. Сярод абавязковых для выканання твораў была і мая п’еса “Лічылка”, надрукаваная ў адным з рэпертуарных зборнікаў. Яшчэ адным абавязковым творам была п’еса Леаніда Маліноўскага, таксама вядомая па зборніках. Але як нотавыдавец я арыентуюся найперш на шырокія колы юных музыкантаў, таму друкую пераважна нескладаныя для выканання п’есы: яны часцей гучаць на абласных ды рангам ніжэй спаборніцтвах. У Лідзе ж мне як кампазітару было цікава сачыць за інтэрпрэтацыямі таго ж твора. Тая ж “Лічылка” штораз гучала крыху іначай, кожны ўносіў у яе нейкія новыя нюансы, знаходзіў штосьці сваё. У дзіцячым узросце гэтага не дасягнуць самастойна, відавочны талент і майстэрства выкладчыкаў. Бо менавіта настаўнікі вучаць дзяцей такому асэнсаванаму выкананню.

         Дзмітрый Міроненка,

лаўрэат міжнародных конкурсаў, саліст Гомельскай абласной філармоніі, член журы ў намінацыях “Баян”, “Акардэон” другой узроставай групы:

          – Для мяне гэты конкурс – асаблівы, з ім шмат чаго звязана ў жыцці. Калісьці яшчэ ў дзяцінстве я быў яго лаўрэатам, а цяпер апынуўся па іншы бок творчага спаборніцтва – не сярод удзельнікаў, а сярод іх “судзяў”. Дагэтуль я ўжо меў такі вопыт працы ў складзе журы, але абласных конкурсаў. На рэспубліканскім жа – упершыню.

        Арганізацыя конкурсу была шыкоўная, за што вялікая падзяка ўсім супрацоўнікам Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа начале з дырэктарам Аленай Сераковай.

         Узровень канкурсантаў быў вельмі высокі, часам нават цяжка было вызначыць, хто лепей. Гэта бачна і па тым, што ў баяністаў і акардэаністаў старэйшай узроставай групы другую прэмію падзялілі паміж двума, а трэцюю – адпаведна паміж чатырма і трыма выканаўцамі.

      Прафесіяналізм правяраўся і ў падыходзе да абавязковага твора – “Навелеты” беларускага кампазітара Віктара Войціка. Аўтар таксама быў у журы, “прыдзіраўся” да кожнай дробязі – і абсалютна справядліва, бо яму як нікому іншаму адразу былі заўважны тыя ці іншыя драматургічныя, выразна-зместавыя дэталі інтэрпрэтацыі. Тым больш, што паводле сваёй першай спецыяльнасці Віктар Антонавіч – баяніст, ведае магчымасці інструмента і таямніцы валодання ім.

        Што ж да нейкіх агульных тэндэнцый, дык можна адзначыць, што апошнім часам цікавасць да таго ж акардэона ўзрастае. Назіраецца і рост запатрабаванасці гэтай спецыяльнасці, пашыраецца рэпертуар. Нашы музыканты, падобна еўрапейскім, сталі часцей звяртацца не толькі да народных, але і да эстрадных апрацовак. І гэта мае свой плён: інструмент пачынае ўсё больш шырока выкарыстоўвацца ва ўсіх стылях і музычных кірунках.

         Увогуле ж, у Конкурсу імя Жыновіча – вельмі добрае рэнамэ і высокі прэстыж. У Лідзе гэтыя яго якасці яшчэ больш узмацніліся. І хаця конкурсныя падзеі асвятляла мясцовае тэлебачанне, ўсё роўна ўвага з боку СМІ і шырокай грамадскасці павінна быць да яго яшчэ большай.

         Чаму б, да прыкладу, не практыкаваць камандзіраванне на такія спаборніцтвы выкладчыкаў музычных школ і каледжаў? Не толькі тых, хто едзе разам з вучнямі-ўдзельнікамі, але і тых, хто на гэты раз іх не падрыхтаваў. Бо конкурс такога ўзроўню – гэта яшчэ і найлепшы майстар-клас як для ўдзельнікаў, так і для слухачоў. Ён выпрацоўвае мастацкія арыенціры, выхоўвае густы. А параўнанне варыянтаў выканання аднаго і таго ж абавязковага твора развівае крытычную думку, абуджае творчую фантазію. 

  • 007
  • img_7129

istokstroy.com.ua


Источник: http://musicollege.by/index.php/konkursy/konkurs-im-i-i-zhinovicha-2015


Закрыть ... [X]

III международный конкурс исполнителей на русских народных инструментах Поздравление с днем рождением знакомого парня


Конкурс исполнителей на народных инструментов IV Международный Конкурс Молодых исполнителей на народных инструментах
Конкурс исполнителей на народных инструментов VII Республиканский открытый конкурс исполнителей на народных. Форум
Конкурс исполнителей на народных инструментов Конкурс им. И.И.Жиновича 2015 - УО Лидский государственный музыкальный
Конкурс исполнителей на народных инструментов Программы VIІ Республиканского открытого конкурса исполнителей на
Конкурс исполнителей на народных инструментов VII Республиканский открытый конкурс исполнителей на народных
Конкурс исполнителей на народных инструментов XVII Областной конкурс исполнителей на народных инструментах
Конкурсы исполнителей на народных инструментах Домрист. ру Конкурсы Анимационные картинки с фразами, открытки с цитатами Как сделать видео-поздравление: идеи и конкретные Лучшие поздравления с Днем рождения сестре Новости

Дата: 30.08.2017, 10:30 / Просмотров: 43135